Якуб Колас (1882–1956) – славуты беларускі пісьменнік. Ягоную паэму "Новая зямля" называюць энцыклапедыяй народнага жыцця беларусаў. Першыя раздзелы былі напісаны ў 1911 годзе, калі Колас сядзеў у мінскім астрозе і сумаваў па родных мясцінах. А завершаны твор 5 студзеня 1923 года ў Мінску. Для каго "Новая зямля" – для дарослых ці для дзяцей? Напэўна, для кожнага тут знойдзецца тое, што яму цікава. У паэме ёсць і лірычныя адступленні, і апісанні народных святаў, і гарэзлівыя сцэны з "Дарэктара" або "Зімы ў Парэччы", і неверагодна глыбокая сцэна смерці Міхала... А першы радок твора ведае, бадай, кожны беларус: "Мой родны кут, як ты мне мілы!.." Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч.