Падарункавае выданне з ілюстрацыямі выдатнага беларускага мастака-графіка Юрыя Якавенкі. Гістарычны дэтэктыў "Дзікае паляванне караля Стаха" – адзін з найбольш папулярных твораў беларускай літаратуры. Створаны паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, ён мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў – у аповесці "Цыганскі кароль" ёсць ўсё, чым вабіць літаратурнае барока. Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым...